Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:45 ]  Турцыя перасьцерагла курдаў перад незалежніцкімі памкненьнямі


ЦН 79. АНКАРА: Прэм’ер Турцыі Булент Эчэвіт заявіў, што ягоная краіна разглядае магчымасьць ваеннай аперацыі ў адказ на незалежніцкія памкненьні курдаў у паўночным Іраку. Турцыя прызнала, што ўжо зараз пэўная колькасьць турэцкіх вайскоўцаў знаходзіцца на тэрыторыі Іраку. Анкара накіравала папярэджаньне курдам, якія з 91-га году знаходзяцца на тэрыторыі забароненых зонаў на поўдні і на поўначы краіны. Турцыя выказвае боязь, што ў выніку магчымага адхіленьня ад ўлады ірацкага дыктатара Садама Гусэйна, курды ў паўночным Іраку разам са сваімі суайчыньнікамі на тэрыторыі Турцыі запатрабаюць для сябе незалежнасьці. Злучаныя Штаты лічаць, што Ірак павінен застацца ў цяперашніх межах.
XS
SM
MD
LG