Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:08 ]  Ўлады Афганістану распачалі працу над новай Канстытуцыяй


ЦН 31. КАБУЛ: Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў вітала крок ўладаў Афганістану ў накірунку прыняцьця новай Канстытуцыі. Учора адмысловы камітэт ў складзе 9 чалавек на чале з віцэ-прэзыдэнтам краіны Шахрані распачаў працу над праектам новай Канстытуцыі. У адпаведнасьці з дасягнутым у Бонне 2 гады таму пагадненьнем, прыняцьце новай Канстытуцыі зьяўляецца перашачарговай задачай ўраду Хаміда Карзай і падстаай для правядзеньня дэмакратычных выбараў. З часу адхіленьня ад ўлады талібаў, у краіне дзейнічае Канстытуцыя з 64 году, акрамя неактуальных пунктаў датычных манархіі.
XS
SM
MD
LG