Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:22 ]  Некаторыя палестынскія групоўкі спынілі замахі супраць Ізраілю


ЕРУЗАЛІМ. Некаторыя палестныскія групоўкі спынілі падрыхтоўку тэрарэстычных замахаў супраць Ізраілю, - гэтак лічаць ізраільскія спэцслужбы. Кіраўнік ізраільскай выведкі Арон Зэві заявіў, што да іх належыць і “Фатах” – групоўка, якой кіруе Ясір Арафат. Паводле дадзеных выведкі, памяркоўныя палестынскія лідары ціснуць на прадстаўнікоў радыкальных гуповак “Хамас” і “Ісялмскі Джыхад”, каб тыя адмовіліся ад тэрору. Сёньня на Блізкі Ўсход прыедзе кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Гаў’ер Саляна. У часе візыту ён сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыелем Шаронам, палестныскім лідарам Ясірам Арафатам, прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам ды іншымі лідэрамі краінаў рэгіёну.
XS
SM
MD
LG