Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:19 ]  55% жыхароў Макэдоніі ўзялі ўдзел у выбарах


САРАЕВА. Сёньня будуць вядомыя папярэднія вынікі ўсеагульных выбараў у Босьніі. Выбараў, якія былі ўпершыню зарганізаваныя басьнійскімі ўладамі самастойна, без непасрэднага ўдзелу міжнароднай супольнасьці. Вынікі выбараў будуць мець вызначальны ўплыў на лёс палітычных і эканамічных рэформаў у гэтай краіне. Басьнійская выбарчая камісія заяўляе, што ўчарашнія выбары адпавядалі асноўным міжнародным стандартам. На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 55% выбаршчыкаў – гэта найбольш нізкі паказчык ад часу канца вайны ў Босьніі ў 1995 годзе. Жыхары краіны абіралі цэнтральны парлямэнт, парлямэнты абедзвюх частак Босьніі - Мусульманска-Харвацкай фэдэрацыі і Рэспублікі Сэрбскай, прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай, а таксама мусульманіна, сэрба і харвата – трох асобаў, якія адначасова кіруюць краінай. У выбарах узялі ўдзел больш за 7,5 тысячаў кандыдатаў ад 57 палітычных партыяў.
XS
SM
MD
LG