Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:17 ]  Джордж Буш: выкарыстаньне ваеннай сілы супраць Іраку можа стаць непазьбежным


ВАШЫНГТОН. Учора прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш, у часе штотыднёвай прмовы ў радыё, заявіў, што выкарыстаньне ваеннай сілы ў Іраку можа быць непазбежным, калі гэтая краіна адмовіцца раззбройвацца. Пзьней, у часе прамовы ў штаце Нью Гэмпшыр, амэрыканскі прэзыдэнт сказаў, што Ірак павінен шчыра паказаць сьвету, што ня мае зброі масавага зьнішчэнья. Злучаныя Штаты працягваюць уціск на Раду Бясьпкі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у справе ўхвалы новай рэзалюцыі, якая б дазваляла ўжыць супраць Іраку ваенную сілу, калі Багдад дабраахвотна не раззброіцца. Між тым кіраўнік замежнай палітыкі Эўрапэйскага Зьвязу Гаў’ер Саляна заявіў, што Эўразьвяз ня мае на мэце зьвяржэньня рэжыму Саддама Гусэйна.
XS
SM
MD
LG