Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:36 ]  У Бэльгіі арыштаваныя больш за 1000 дэманстрантаў


БРУСЭЛЬ. Бэльгійская паліцыя арыштавала больш за 1,000 дэманстрантаў каля авіябазы, на якой, паводле некаторай інфармацыі, знаходзяцца амэрыканскія ядзерныя боегалоўкі. Паліцыя кажа, што дэманстранты спрабавалі захапіць авіябазу, якая месьціцца ў 90 кілямэтрах ад Брусэлю. Дэманстрацыя была часткай штогадовага пратэсту супраць ядзернай зброі. Паліцыя таксама затрымала некалькі дэпутатаў бэльгійскага парлямэнту – у асноўным прадстаўнікоў Партыі зялёных, якая ўваходзіць у кіраўнічую кааліцыю.
XS
SM
MD
LG