Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:46 ]  ЗША просяць базы для ўдару па Іраку, кажа турэцкі тэлеканал


АНКАРА. Турэцкі прыватны тэлеканал паведаміў, што Злучаныя Штаты, нібыта, афіцыйна зьвярнуліся да Турэччыны з просьбай прадставіць турэцкія авіябазы для магчымага ўдару па Іраку. Прэзыдэнт Турцыі Бюлент Эджэвіт абверг гэтую інфармацыю. Турэцкая падтрымка зьяўляецца вельмі істотным зьвяном у ланцугу амэрыканскага вайсковага разгортваньня. Аднак, Анкара дагэтуль выступала супраць вайны зь Іракам. Кіраўнікі Турэччыны заявілі, што такая апэрацыя дэстабілізуе рэгіён.
XS
SM
MD
LG