Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:54 ]  Шэварднадзэ прапануе Пуціну сустрэцца


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ прапанаваў прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну сустрэцца хуткім часам, каб абмеркаваць адносіны паміж дзьвюма краінамі. Шэварднадзэ мяркуе, што заўтрашняй сустрэчы двух прэзыдэнтаў падчас саміту СНД у Малдове будзе недастаткова. Учора Грузія перадала Расеі пяцёх чачэнскіх ваяўнікоў. Гэтыя людзі былі сярод 13 чачэнцаў, якіх грузінскія памежнікі арыштавалі ў жніўні. Намесьнік генэральнага пракурора Расеі Сяргей Фрыдзінскі заявіў раейскай агенцыі “Інтэрфакс”, што Грузія плянуе перадаць астатніх затрыманых цягам наступных пяці дзён. Адносіны паміж Грузіяй і Расеяй застаюцца напружанымі. Расея вінаваціць Грузію ў спрыяньні чачэнчкім ваяўнікам, якія нібыта базуюцца ў Панкіскай цясьніне на грузінскай тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG