Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:52 ]  Выбары ў Босьніі былі дэмакратычныя, кажа камісія


САРАЕВА. У Босьніі адбыліся выбары ў фэдэратыўныя і мясцовыя ворганы ўлады. Цэнтральная выбарчая камісія заявіла сёньня, што выбары адпавядалі асноўным дэмакратычным стандартам. Паводле выбарчай камісіі. У галасаваньні ўзялі ўдзел каля 40 адсоткаў выбаршчыкаў. Гэтыя выбары – першыя пасьля заканчэньня вайны ў былой Югаславіі, якія ладзяць самі мясцовыя ўлады. Раней арганізатарамі выбараў былі міжнародныя арганізацыі і міратворчыя місіі. Жыхары Босьніі абіраюць як дэлегатаў фэдэратыўнага парлямэнту, так і мясцовыя парлямэнты дзьвюх частак краіны – Мусульманска-Харвацкай фэдэрацыі і Рэспублікі Сэрбскай. Адначасова будуць абраныя сябры міжэтнічнага прэзыдыюму, у які ўваходзяць мусульманін, сэрб і харват. У Рэспубліцы Сэрбскай будзе абраны прэзыдэнт, а ў 10 кантонах Мусульманска-Харвацкай фэдэрацыі – мясцовыя рады. Папярэднія вынікі выбараў стануць вядомыя заўтра.
XS
SM
MD
LG