Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:11 ]  "Амэрыканскі таліб" Лінд атрымаў 20 гадоў турмы


ВАШЫНГТОН. Фэдэральны Суд ЗША прысудзіў 20 гадоў турмы амэрыканцу Джону Ўокэру Лінду, за ўдзел у вайне ў Афганістане на баку талібаў. Лінд прызнаў сябе вінаватым, аднак сказаў, што ніколі не далучыўся б да войска Талібану, калі б ведаў пра ягонае супрацоўніцтва з аль-Кайдай. Амэрыканец, які цяпер мае 21 год, быў схоплены ў палон у Афганістане летась у сьнежні.
XS
SM
MD
LG