Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:38 ]  "Філіп Морыс" мусіць выплаціць 28 мільёнаў даляраў


ЛОС-АНДЖЭЛЕС. Суд у Лос-Анджэлесе сёньня прысудзіў 28 мільярдаў даляраў штрафу тытунёвай кампаніі “Філіп Морыс”. Вытворцы цыгарэтаў мусяць выплаціць гэтыя грошы 64-гадовай Бэці Балак, якая хварэе на рак лёгкіх. Яна пачала паліць у 17-гадовым узросьце і кажа, што “Філіп Морыс” хаваў ад пакупнікоў інфармацыю аб сувязі паленьня тытуню і ракавых захворваньняў. Кампанія зьбіраецца падаць апэляцыю на рашэньне суду. Сёньня ж акцыі “Філіп Морыс” упалі ў цане на Нью-ёркскай фондавай біржы на 5 адсоткаў. Таксама патаньнелі і акцыі іншых тытунёвых кампаніяў.
XS
SM
MD
LG