Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:53 ]  Кіраўнік інспэктараў ААН Ганс Блікс наведае Вашынгтон


ВАШЫНГТОН. Кіраўнік групы інспэктараў ААН Ганс Блікс наведае сёньня сталіцу Злучаных Штатаў, каб абмеркаваць раззбараеньне Іраку. У прыватнасьці, спадар Блікс сустрэнецца з вышэйшымі службоўцамі Дзярждэпартамэнту ЗША. Злучаныя Штаты працягваюць настойваць на ўхваленьні новай рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, якая б дазволіла выкарыстаць сілу супраць Іраку, калі лідэр гэтай краіны Садам Гусэйн ня схоча раззбройвацца. Прэзыдэнт ЗША Джордж буш заявіў учора, што ягоная краіна гатовая ўзначаліць міжнародную кааліцыю ў справе пазбаўленьня Гусэйна зброі масавага зьнішчэньня. Буш сказаў, што міжнародная супольнасьць ня можа дазволіць, каб “адзін з найгоршых лідараў краінаў сьвету” меў біялягічную, хімічную і атамную зброю.
XS
SM
MD
LG