Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:26 ]  Інспэктары ААН гатовыя чакаць еднасьці ў Радзе бясьпекі


Два кіраўнікі інспэкцыі ААН ў справе ўзбраеньняў зьвярнуліся да Рады бясьпекі ААН. Галоўны інспэктар Ганс Блікс і кіраўнік Міжнароднай агенцыі ў атамнай энэргіі Мухамад эль-Барадэй кажуць, што яны хацелі б распачаць інспэкцыю ў Ірак як мага хутчэй. Аднак яны гатовыя чакаць еднасьці сярод сябраў Рады бясьпекі наконт мандату інспэкцыі. Інспэкцыя ААН павінная праверыць, ці вырабляе Ірак зброю масавага зьнішчэньня. Падчас перамоваў Блікса з прадстаўнікамі Багдаду на пачатку гэтага тыдня было дамоўлена, што інспэктары ААН могуць вярнуцца ў Ірак ужо у сярэдзіне кастрычніку. Аднак ЗША і Вялікая Брытанія заклікаюць Раду бясьпекі ААН прыняць новую рэзалюцыю, перш чым інспэктары накіруюцца ў Ірак. Праект рэзалюцыі, прапанаваны ЗША, прадугледжвае ваенную апэрацыю супраць Іраку, калі той адмовіцца цалкам супрацоўнічаць зь інспэкцыяй. Сталыя сябры Рады бясьпекі Расея і Францыя, якія маюць права вэта, выступаюць супраць. Брытанскі прэм’ер Тоні Блэр патлумачыў сёньня, што новая рэзалюцыя ААН патрэбная, каб забясьпечыць інспэктарам доступ да прэзыдэнцкіх палацаў Садама Хусэйна. Гэтае пытаньне не было ўключанае ў ранейшыя рэзалюцыі Рады Бясьпекі.
XS
SM
MD
LG