Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:24 ]  Нявядомы страляў у паветра каля будынку ААН


НЬЮ-ЁРК. Нявядомы пераскочыў праз паркан вакол будынку ААН у Нью-Ёрку і пяць ці шэсць разоў стрэліў у паветра. Паведамленьняў аб ахвярах няма. Мужчыну адразу ж затрымалі ўзброеныя ахоўнікі ААН. Затрыманы не аказаў супраціву. Прэсавы сакратар ААН кажа, што дзьве кулі трапілі ў будынак – на 18-м і 20-м паверхах. Паведамляецца таксама, што перад тым, як страляць, мужчына кінуў у паветра стос улётак, у якіх апісваліся пакуты народу Паўночнай Карэі.
XS
SM
MD
LG