Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:20 ]  Турэцкі суд скасаваў сьмяротны вырак Аджалану


АНКАРА. Турэцкі суд сёньня замяніў сьмяротны вырак курдзкаму лідэру Абдулаху Аджалану на пажыцьцёвае зьняволеньне. Гэтае рашэньне было прынятае пасьля таго, як турэцкі парлямэнт скасаваў сьмяротнае пакараньне ў адказ на патрабаваньні Эўразьвязу. Аджалан быў асуджаны да сьмерці ў 1999 годзе. Ён быў абвінавачаны ў здрадзе. Аджалан стаяў на чале курдзкай рабочай партыі, якая цягам апошніх пятнаццаці гадоў змагалася за рэгіянальную аўтаномію курдаў у Турэччыне. Турэцкі парлямэнт таксама надаў большыя правы курдам, у тым ліку права на вяшчаньне і навучаньне ў роднай мове. Эўрапейскі зьвяз вітаў прапанаваныя рэформы, але папярэдзіў, што іх трэба ажыцьцявіць перш чым Турэччына зможа далучыцца да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG