Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:18 ]  Былы кандыдат заклікае да байкоту выбараў у Сэрбіі


БЕЛГРАД. Лідэр сэрбскіх ультра-нацыяналістаў Войслаў Шэшаль заклікаў сваіх прыхільнікаў байкатаваць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Прэзыдэнт Югаславіі Войслаў Каштуніца, быў пераможцам у першым туры выбараў у Сэрбіі. У другім туры 13 кастрычніка ён будзе змагацца з віцэ-прэм’ерам Югаславіі Міралюбам Лабусам, які ўзяў другое месца. Шэшаль у першым туры быў трэцім, набраўшы 23 адсоткі галасоў. Аналітыкі кажуць, што калі прыхільнікі Шэшаля ня прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, выбары могуць не адбыцца. У першым туры ўзялі ўдзел толькі 55 адсоткаў зарэгістраваных выбаршчыкаў, а дзеля прызнаньня выбараў сапраўднымі патрабуецца ня менш за 50 адсоткаў.
XS
SM
MD
LG