Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:42 ]  Фінансавуму дырэктару "Энрону" прад'яўленыя абвінавачаньні


Х’ЮСТАН. ТЭХАС. Былому фінансаваму дырэктару амэрыканскай энэргетычнай кампаніі “Энрон” Эндру Фастоў прад’яўленыя абвінавачаньні ў махлярстве , адмываньні брудных грошай і арганізацыі злачыннай змовы. Паволе абвінавачаньня, Фастоў і ягоныя памочнікі ажыцьцяўлялі фінансавыя злачынствы праз падстаўныя фірмы, маючы на мэце схаваць даўгі “Энрону” ад акцыянэраў. Напрыканцы мінулага году, у выніку заняпаду “Энрону”, мільёны інвэстараў згубілі свае грошы, а тысячы супрацоўнікаў кампаніі пазбавіліся большай часткі сродкаў, якія былі адкладеныя на старасьць.
XS
SM
MD
LG