Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:40 ]  Тэрарыст-ангелец прызаецца ў намеры выбухнуць самалёт


БОСТАН. Ангелец, які абвінавачваецца ў спробе выбухнуць самалёт з дапамогай прыстасаваньня, схаванага ў боце, зьбіраецца цалкам прызнаць сваю віну. Паводле словаў адваката абвінавачанага, 28-мі гадовы Рычард Рэйд, зробіць гэта, каб пазьбегнуць публічнага працэсу і ўплыву гэтага працэсу на ягоную сям’ю. Абаронца кажа, што спадар Рэйд згодны з усімі абвінавачанямі, прад’яўленымі сьледзтвам. У самалёце “Парыж-Маямі”, які, як мяркуецца, Рычард Рэйд хацеў узарваць летась у сьнежні, было 197 пасажыраў. Рэйд быў схоплены сябрамі экіпажу і пасажырамі, калі, як мяркуецца, ўжо спрабаваў выбухнуць схаванвае прыстасаваньне. У выніку самалёт паляцеў адразу ў Бостан, дзе Рэйд быў схоплены. Ніхто не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG