Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:38 ]  Амэрыканскія экспэрты паедуць у Кіеў у справе "кальчугі"


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты ў хуткім часе накіруюць сваіх экспэртаў у Кіеў дзеля дасьледаваньня інфармацыі аб магчымым продажы Іраку ўкраінскага радарнага комплексу “Кальчуга”. Прадстаўнік дзярждэпатрамэнту ЗША Філіп Рыкер сказаў, што адкрытасьць і супрацоўніцтва ўкраінскіх уладаў у гэтай справе “абавязкова паўплывае” на стан стасункаў гэтай краіны са Злучанымі Штатамі і на перагляд праграмаў дапамогі Кіеву. У мінулым месяцы ЗША прыпынілі дапамогу Украіне ў памеры 54 мільёнаў далараў, пасьля паведамленьняў пра магчымы продаж украінскіх радараў Іраку. Прэзыдэнт Укріаны Леанід Кучма адразу заявіў, што Украіна не прадавала гэтую зброю Багдаду.
XS
SM
MD
LG