Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:56 ]  Іранскія студэнты патрабуюць вызваленьня зьняволеных


ТЭГЕРАН. Вядучая іранская студэнцкая групоўка дамагаецца вызваленьня арыштаваных прадстаўнікоў рэфармісцкага ды студэнцкага рухаў. Камітэт для кансалідацыі адзінства ў сваёй сёньняшняй заяве абвесьціў, што нягледзячы на нядаўняе вызваленьне трох студэнтаў, шмат журналістаў, інтэлектуалаў, студэнтаў, юрыстаў і настаўнікаў яшчэ мусяць быць вызваленыя з турмаў. Камітэт таксама заклікаў прэыздэнта Ірану Мухамада Хатамі зрабіць усё магчымае, каб падштурхнуць прыняцьцё двух рэфарматарскіх законаў.
XS
SM
MD
LG