Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:46 ]  Баўгарыя адклала закрыцьцё рэактараў у Казладуі


САФІЯ. Парлямэнт Баўгарыі сёньня дазволіў ураду адкласьці закрыцьцё двух старых ядзерных рэактараў пакуль краіна не далучыцца да Эўрапейскага зьвязу. Рашэньне было прынятае зь ініцыятывы апазыцыі абсалютнай большасьцю галасоў: 209 – “за”, і толькі адзін “супраць”. Эўразьвяз настойваў, каб гэтыя рэактары былі спыненыя да 2003 году, перш чым пачнуцца перамовы аб далучэньні Баўгарыі да гэтай арганізацыі. Прадстаўнікі Брусэлю таксама патрабуюць, каб два іншыя рэактары на той жа атамнай станцыі ў Казладуі былі адключаныя да 2006 году. Эўразьвяз кажа, што ўсе гэтыя рэактары небясьпечныя і не адпавядаюць эўрапейскім стандартам аховы навакольнага асяродку. Станцыя ў Казладуі мае 6 рэактараў і выпрацоўвае 40 адсоткаў баўгарскай электраэнергіі. Баўгарскія ўлады кажуць, што станцыя была мадэрнізаваная і можа бясьпечна працаваць да 2010 году.
XS
SM
MD
LG