Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:45 ]  Мілошавіч адкідае абвінаваньне ў этнічных чыстках


ГААГА. Былы югаслаўскі прэзыдэнт Слабадан Мілошавіч адкідае абвінавачваньні ў тым, што ў першай палове 90-х гадоў ён выкарыстоўваў Югаслаўскае войска, у якім збольшага служылі сэрбы, дзеля гэтак званых этнічных чыстак у Босьніі й Харватыі. У гэтым яго ўчора зьвінаваціў прэыздэнт Харватыі і былы прэзыдэнт Югаславіі Стыпэ Мэсіч. Мэсіч стаўся першым кіраўніком дзяржавы, які даў паказаньні на судзе над Мілошавічам у Гаазе. Мілошавіч, які абараняе сябе сам, у сваю чаргу заявіў, што менавіта Мэсіч адыграў крымінальную ролю ў развале Югаславіі. Ён таксама абвінаваціў сёньняшняга прэзыдэнта Харватыі ў загадзе забіць у 70-я гады двух сэрбаў. Тым часам былая прэзыдэнтка басьнійскіх сэрбаў Більяна Плаўшыч прызнала сябе вінаватай у адным са злачынстваў супраць чалавечнасьці. Яна даслала Гаагскаму трыбуналу відэакасэту з прызнаньнем. Узамен пракуроры зьнялі сем іншых абвінавачваньняў супраць Плаўшыч, у тым ліку абвінавачваньне ў генацыдзе. Цяпер яе называюць магчымай сьведкай на працэсе супраць іншых абвінавачаных, у тым ліку супраць Мілошавіча. Аднак ейны адвакат Юджын О’Саліван кажа, што Плаўшыч не пагаджаецца даваць паказаньні.
XS
SM
MD
LG