Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:38 ]  Мусульманскія краіны крытыкуюць новы закон ЗША


Лідэры мусульманскіх краінаў сёньня скрытыкавалі новы амэрыканскі закон, у якім Ерусалім фактычна прызнаецца сталіцай Ізраілю. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ужо заявіў, што будзе ігнараваць разьдзел новага закону, дзе рэкамэндуецца перанесьці амэрыканскую амбасаду з Тэль-Авіву ў Ерусалім. Міністар замежных справаў Эгіпту Ахмэд Магер папярэдзіў, што новы закон можа распаліць апэтыты Ізраілю, які захапіў усходнюю частку Ерусаліму ў 1967 годзе, а пазьней анэксаваў яе. Аднак Магер дадаў, што афіцыйная пазыцыя ЗША датычна Ерусаліму не зьмянілася. Амэрыканскія ўлады кажуць, што статус Ерусаліму мусіць быць вызначаны на перамовах паміж ізраільцамі і палестынцамі. Ярданія, Сырыя і краіны Пэрсыдзкай затокі выказалі заклапочанасьць тым, што новы закон перашкодзіць намаганьням дасягнуць міру паміж Ізраілем і палестынскімі ўладамі, якія хочуць зрабіць частку Ерусаліму сваёй будучай сталіцай. Палестынскі лідэр Ясір Арафат сёньня назваў новы закон “катастрофай”.
XS
SM
MD
LG