Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:15 ]  Намесьнік лідара Палестныскай аўтаноміі сустрэнецца з кіраўніком МЗС Расеі


МАСКВА. Махмуд Абас, намесьнік лідара Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата сустрэнецца сёньня ў Маскве з міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым каб абмеркаваць магчымыя шляхі спыненья ізраільска-палестныскага канфлікту. Махмуд Абас, які з’яўляецца Генеральным сакратаром Выканаўчага камітэту Арганізацыі вызваленьня Палестыны, прыязджае ў Расею адразу па сканчэньні візыту ў гэтую краіну ізраільскага прэзыдэнта Арыеля Шарона. Учора Шарон размаўляў з Івановым пра магчымасьці сканчэньня гвалту на палестныскіх тэрыторыях і стварэньне умоваў для паўстаньня незалежнай палестынскай дзяржавы, якая суіснавала б у міры з Ізраілям.
XS
SM
MD
LG