Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:19 ]  Амэрыканскія інспэктары прыедуць ва Ўкраіну


КІЕЎ. Хуткім часам ва Ўкраіну прыбудуць амэрыканскія экспэрты, каб расьсьледаваць вэрсію аб продажы Іраку радарных сыстэмаў з Украіны. Міністар абароны Ўкраіны Ўладзімер Шкідчанка зрабіў такую заяву пасьля сёньняшняй сустрэчы з прадстаўніцай Дзярждэпартамэнту ЗША Элізабэт Джоўнс, якая наведвае Кіеў. У сувязі з падазрэньнямі ў такім гандлі Вашынгтон часова прыпыніў фінансавую дапамогу ўраду Ўкраіны, якая мела скласьці 54 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG