Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:57 ]  4 ахвяры замаху ў Кашміры


СРЫНАГАР. Як паведамляе паліцыя індыйскага штату Кашмір, прынамсі 4 чалавекі былі забітыя ў выніку стэраляніны ў аўтобусе. Замах быў зроблены ў дзень пачатку трэцяга этапу выбараў у Кашміры. Іслямскія ваяўнікі, якія дамагаюцца незалежнасьці Кашміру, альбо ягонага далучэньня да Пакістану, заклікалі ня браць удзелу ў выбарах. Першыя два этапы выбараў прайшлі адносна спакойна, аднак сотні людзей загінулі ад таго часу, як індыйскі ўрад абвясьціў пра выбары ў сёлета ў жніўні.
XS
SM
MD
LG