Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:43 ]  Візыт Арыеля Шарона ў Расею


МАСКВА. Завяршаецца візыт прэзідэнта Ізраілю Арыеля Шарона ў Расею. Сёньня Шарон сустрэнецца з кіраўніком расейскага ўраду Міхаілам Касьянавым і міністрам замежных справаў гэтай краіны Ігарам Івановым. Чакаецца, што бакі абмяркуюць магчымую ваенную апэрацыю Злучаных Штатаў супраць Іраку, якую Ізраіль падтрымлівае, а Расея – не, а таксама стасункі Расеі з Сырыяй і Іранам. Учора, у часе трохгадзіннай размовы з Арыелем Шаронам, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін выказаў задавальненье з нагоды таго, што Ізраіль скончыў 10-ці дзённую аблогу штаб-кватэры Ясіра Арафата. Пуцін сказаў таксама, што на ягоную думку, Ізраіль з’яўляецца вельмі важнай часткай анты-тэрарыстычнай кааліцыі, якую ўзначальваюць Злучаныя Штаты.
XS
SM
MD
LG