Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:40 ]  Другі дзень размоваў інспэктараў ААН з ірацкімі прадстаўнікамі


ВЕНА. Ваенныя інспэктары ААН сустрэнуцца сёньня з ірацкімі афіцыйнымі асобамі ў сталіцы Аўстрыі, каб скончыць падрыхтоўку да свайго вяртаньня інспэктараў у Ірак. Учора, пасьля сканчэньня першага раўнду перамоваў, кіраўнік Міжнароднай агенцыі атамнай энэргіі Мохамэд Эль Барадэй заяівіў, што ў часе размоваўбыў дасягнуты пэўны прагрэс, аднак большую частку працы яшчэ трэба зрабіць. Паводле Эль Барадэя, у прыватнасьці, гаворка ідзе пра доступ да ірацкіх урадавых комплексаў, куды раней Багдад адмаўляўся пускаць інспэктараў. Галоўная мэта інспэкцыяў – спраўдзіць, ці вырабляе Ірак зброю масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG