Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:38 ]  Рада Бясьпекі абмяркоўвае рэзалюцыю ў справе Іраку


ААН. Пяць краінаў – сталых сябарў Рады Бясьпекі ААН, якія маюць права вета, абмяркоўваюць сёньня праект новай рэзалюцыі ў справе Іраку, якая дазволіла б выкарыстаць ваенную сілу супраць гэтай краіны, у выпадку, калі Багдад будзе перашкаджаць працы міжнародных назіральнікаў. Паводле дакумэнту, які прапанавалі Злучаныя Штаты і Вялікая Брытанія, Багдад атрымае 7 дзён на выкананьне ўсіх патрабаваньняў ААН і 30 дзён на забясьпячэньне неабмежаванага доступу інспэктараў ААН да ўсіх неабходных аб’ектаў. У адваротным выпадку, па Іраку можа быць нанесены ваенны ўдар. Амэрыканскія і брытанскі ядыпляматы працягваюць шукаць падтрымкі ў справе рэзалюцыі сярод трох іншых краінаў – сталых сябраў Рады Бясьпекі – Францыі, Кітаю і Расеі. Раней гэтыя краіны выказаліся супраць новай рэзалюцыі.
XS
SM
MD
LG