Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:18 ]  Ірак працягвае абстрэльваць паветраныя патрулі, кажа Рамсфэльд


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд кажа, што Ірак працягвае абстрэльваць амэрыканскія і брытанскія самалёты, якія патрулююць паўночны ды паўдзённы Ірак. Паводле Рамсфэльда, гэта сьведчыць, што Ірак не жадае паважаць рашэньні ўсясьветнай супольнасьці. Паводле амэрыканскіх падлікаў, Ірак абстрэльваў паветраныя патрулі 67 разоў за апошнія два тыдні, з таго часу, як ірацкія ўлады паабяцалі зноўку дапусьціць у краіну інспэктараў ААН. Амэрыканскія і брытанскія самалёты штораз вялі абстрэл у адказ.
XS
SM
MD
LG