Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:25 ]  Румынскія рабочыя перакрылі аўтамагістраль


БУХАРЭСТ. Каля 6,5 тысячаў супрацоўнікаў найбуйнейшага ў Румыніі трактарнага заводу сёньня заблякавалі асноўную транспартную магістраль у краіне. Яны пратэстуюць супраць плянаванай прыватызацыі прадпрыемства. Супрацоўнікі завода кажуць, што яны баяцца масавых скарачэньняў пасьля пераходу прадпрыемства ў прыватныя рукі. Прафсаюзныя дзеячы завода заявілі, што яны ад імя рабочых патрабуюць гарантыяў захаваньня працоўных месцаў. У выпадку, калі нехта ўсё ж будзе звольнены, на думку прафсаюзаў, ён бы мусіў атрымаць 50 месячных платаў. Чатыры гадзіны быў перакрыты ўсялякі рух па асноўнай магістралі Румыніі. Блякада была адмененая толькі пасьля абяцаньня міністра прыватызацыі краіны прыехаць на завод і разабрацца ў сытуацыі.
XS
SM
MD
LG