Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:23 ]  Каштуніца і Лабус -- у другім туры сэрбскіх выбараў


БЕЛГРАД. У другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Сэрбіі выйшлі прэзыдэнт Югаславіі Войслаў Каштуніца і югаслаўскі віцэ-прэм’ер Міралюб Лабус. Пакуль што падлічана каля 85 адсоткаў бюлютэняў. Выбарчыя улады кажуць, што Каштуніца пакуль атрымаў каля 31 адсотка, а Лабус – амаль 28 адсоткаў з падлічаных галасоў. На трэцім месцы быў лідэр нацыяналістаў Войслаў Шэшаль, які набраў больш за 22 адсоткі галасоў. У выбарах узялі ўдзел каля 55 адсоткаў югаслаўскіх выбаршчыкаў краіны. Прадстаўнікі АБСЭ заявілі, што выбары збольшага адпавядалі міжнародным стандартам, хаця яны і адзначылі некаторыя парушэньні. Другі тур выбараў адбудзецца 13 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG