Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:19 ]  Інспэктар ААН вядзе перамовы зь Іракам


ВЕНА. Галоўны інспэктар Араганізацыі аб’яднаных нацыяў у справе ўзбраеньняў Ганс Блікс заявіў сёньня, што чакае неабмежаванага доступу да любых аб’ектаў для інспэктараў ААН, калі яны вернуцца ў Ірак. Інспэкцыя мусіць праверыць ці вырабляюць ірацкія ўлады зброю масавага зьнішчэньня. Сёньня ў Вене скончыўся першы дзень закрытых перамоваў Блікса ў афіцыйнымі прадстаўнікамі Іраку. Яны абмяркоўвалі крокі, якія трэба зрабіць дзеля вяртаньня інспэктарскай місіі ў Багдад. Блікс: ) “Мы хочам пераканацца, што калі інспэктары вернуцца ў Ірак, там ім нішто перашкаджаць ня будзе. Лепш мы зараз разьбярэмся з гэтымі пытаньнямі па-за межамі Іраку. Больш таго, мы сказалі, што не пашлем інспэктараў у Ірак, пакуль ня скончацца перамовы па гэтых пытаньнях.” Найбольш складаным пытаньнем застаецца магчымасьць правяраць прэзыдэнцкі палац Садама Хусэйна. Тым часам прадстаўнікі многіх краінаў выступаюць супраць магчымага нападу ЗША на Ірак. Францускі міністар замежных справаў Дамінік дэ Вільпэн папярэдзіў Вашынгтон у газэце “Ле Монд”, што напад з мэтай зьмены ірацкага рэжыму супярэчаць міжнародным законам. Прадстаўнікі Кітаю і Расеі кажуць, што найлепшы шлях вырашэньня ірацкага крызысу – палітычны. Аднак намесьнік міністра абароны ЗША Даглас Фэйт заявіў, што вяртаньне інспэктараў ААН ня вырашыць ірацкага крызысу і не гарантуе, што Ірак пазбавіцца зброі масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG