Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:44 ]  У Вашынгтоне працягваецца абмеркаваньне пляну дзеяньняў МВФ


ВАШЫНГТОН. Міністры фінансаў індустрыяльных краінаў і краінаў, якія разьвіваюцца, сустрэліся сёньня ў сталіцы Злучаных Штатаў каб вызначыць плян дзейнасьці Міжнароднага Валютнага Фонду на бліжэйшыя 6 месяцаў. У часе сустрэчы міністар фінансаў ЗША сказаў, што Паўночная Амэрыка застаецца рухавіком усясьветнага эканамічнага росту. Аднак міністар фінансаў Вялікай Брытаніі адзначыў, што гэты рост больш павольны, чым чакалася, таму пагроза крызісу застаецца. Тым часам каля будынку, у якім адбываецца сустрэча, праходзяць масавыя выступы антыглябалістаў. Удзельнікі акцыяў распаўсюдзілі зварот, у якім гаворыцца, што Міжнародны Валютны Фонд больш шкодзіць краінам, якія разьвіваюцца, чым дапамагае, бо гэтая арганізацыя вядзе палітыку, якая стварае галечу і разбурэньня навакольнага асяроддзья, ды абмяжоўвае дэмакратыю. Напярэдадні паліцыя арыштавала больш за аўтысячы дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG