Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:12 ]  Прадстаўнікі АБСЭ сустрэліся з Гейдарам Аліевым у справе Нагорнага Карабаху


БАКУ. Прэзідэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў выказаў занепакоенасьць сітуацыяй ў Нагорным Карабаху. Аліеў, у часе сустрэчы з прадстаўнікамі АБСЭ ў Баку, сказаў, што ў Нагорным Карабаху церпяць сотні тысячаў чалавек. Напярэдадні дыпляматы АБСЭ сустракаліся з лідарамі Нагорнага Карабаху і Прэзыдэнтам Армэніі Робэртам Качаранам. Насельніцтва Нагорнага Карабаху, срод якога пераважаюць этнічныя армяне, запатрабавала незалежнасьці ад Азэрбайджану ды ў часе вайны у 88-94-м гадох пераняло кантроль у гэтым рэгіёне. Дагэтуль у гэтай справе не дасягнутае палітычнае пагадненьне.
XS
SM
MD
LG