Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:11 ]  Арафат заклікаў палестынцаў змагацца супраць Ізраілю


ПАЛАСА ГАЗА. Сёньня, у другую гадавіну інтыфады, Палестынскі лідар Ясір Арафат заклікаў палестынцаў працягваць змаганьне супраць Ізраілю. Арафат зьвярнуўся праз тэлефон да 20-ці тысячнага натоўпу, які бярэ ўдзел у акцыі пратэсту ў Паласе Газа. Сядзіба палестынскага лідара ў месце Рамалах знаходзіцца ў аблозе ізраільскага войска ўжо цягам 9-ці дзён. Раней у часе сутычак паміж войскам і ўдзельнікамі акцыяў пратэсту ў Паласе Газа быў забіты палестынскі падлетак, а яшчэ 15 юнакоў параненыя. Масавыя дэманстарацыі ў гонар інтыфады адбываюцца сёньня у Эгіпце, Ярданіі і Сырыі. Паўстаньне, альбо інтыфада, выбухнула ў верасьні 2000 году. Цягам двухгадовага паўстаньня загінулі больш як 1800 палестынцаў і 600 ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG