Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:22 ]  Міністар замежных справаў Іраку прыехаў у Іран


ТЭГЭРАН. Міністар замежных справаў Іраку Наджы Сабры прыехаў у Іран. У часе двухдзённага візыту Сабры разьлічвае палепшыць ірацка-іранскія адносіны. Пасьля прыезду міністар сказаў журналістам, што Злучаныя Штаты і Йзраіль зьяўляюцца рэальнай “восьсю зла”. Сабры мае намер абмеркаваць з іранскімі афіцыйнымі асобамі пагрозы ЗША ужыць ваенную сілу супраць Іраку. Заўтра ж у Тэгэран прыедзе міністар абароны Кувэйту. Паводле міністэрства замежных справаў Ірану, абодвы візыты ніякім чынам не зьвязаныя паміж сабой. Застаецца аднак не зразумелым, ці сустрэнуцца ў Тэгэране кувэйцкія й ірацкія афіцыйныя асобы.
XS
SM
MD
LG