Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:21 ]  Дэманстрацыя ў Лёндане супраць магчымай вайны ў Іраку


ЛЁНДАН. Дзясяткі тысячаў дэманстрантаў выйшлі сёньня на вуліцы сталіцы Вялікай Брытаніі, каб выказаць пратэст супраць магчымай ваеннай апэрацыі ў Іраку. Паводле Скотланд-Ярду, агульная колькасьць дэманстрантаў каля 40 тысячаў чалавек. Акцыя арганізаваная шырокай кааліцыяй групаў, улучна з прадстаўнікамі ўладнай партыі, прафсаюзаў, рэлігійных і праваабарончых арганізацыяў. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр сутыкнуўся зь вялікай апазыцыяй як у межах ураду, так і ў асобах простых грамадзянаў, якія выступаюць супраць магчымага ўдзелу краіны ў антыірацкай акцыі не санкцыянаванай ААН.
XS
SM
MD
LG