Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:19 ]  Палестынцы адзначаюць другую гадавіну паўстаньня


СЭКТАР ГАЗА (Палестынская аўтаномія). Тысячы палестынцаў выйшлі сёньня на дэманстрацыю, каб адзначыць другую гадавіну антыізраільскага паўстаньня. У месьце Сэктар Газа прыблізна 15 тысячаў дэманстрантаў пакляліся працягваць барацьбу супраць ізраільскай прысутнасьці. Паводле палестынскіх крыніцаў, у месьце Дэір-эль-Балах, дзе дэманстранты сутыкнуліся з ізраільскімі вайскоўцамі, адзін палестынскі падлетак загінуў і некалькі былі параненымі. Паўстаньне, альбо інтыфада, выбухнула 28 верасьня 2000 году, калі тагачасны лідар апазыцыі, а цяперашні прэм’ер-міністар краіны Арыэль Шарон наведаў у Ерусаліме сьвятыя мясьціны габрэяў і мусульманаў. Цягам двухгадовага паўстаньня загінулі больш як 1800 палестынцаў і 600 ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG