Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:46 ]  Баі на Паўночным Каўказе працягваюцца


МАСКВА. Сёньня ў Інгушэціі расейскае войска ўзнавіла гарматны абстрэл пазыцыяў вялікага чачэнскага аддзелу, заблякаванага ў лесе паміж вёскай Галашкі і станіцай Нястроўская. Цягам апошніх трох дзён баёў у Інгушэціі загінулі 17 расейскіх вайскоўцаў і больш як 20 былі параненыя. Расейскі бок цьвердзіць, што чачэнскія страты складаюць больш сотні чалавек. Паводле нашага карэспандэнта, працягваюцца баі і ў ваколіцах чачэнскай вёскі Бамут. У Ачхой-Мартанаўскім раёне Чачні адзін міліцыянт загінуў і двое былі параненыя ў выніку выбуху фугасу. Мінулаеі ночы, ля вёскі Асінаўская трапіла на міну машына з міліцыянтамі. У Курчалойскім раёне быў атакаваны міліцэйскі пастарунак і будынак адміністрацыі вёскі Мэскеты. Чачэнскі аддзел колькасьцю да 20 асобаў захапіў у закладнікі трох міліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG