Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:24 ]  У аўторак у Кіеве дыплямат ЗША абмяркуе пытаньні продажу ўкраінскай зброі Іраку


КІЕЎ. У наступным тыдні ў Кіеве высокі прадстаўнік ЗША абмяркуе з украінскім кіраўніцтвам сытуацыю, што ўзьнікла ў двухбаковых адносінах пасьля абвешчаньня дадзеных пра продаж Украінай Іраку радарнай сыстэмы ранейшага папярэджаньня. Намесьнік дзяржаўнага сакратара Элізабэт Джонс прыедзе ў Кіеў ув аўторак. Учора міністар замежных справаў Украіны Анатолі Зьленка абмеркаваў у Брусэлі гэтую сытуацыю з гэнэральным сакратаром НАТА Джорджам Робэртсанам. Робэртсан вітаў пастанову Кіеву запрасіць міжнародных экспэртаў для дасьледваньня справы пра пастачаньне ўкраінскага радару Іраку. Украіна рашуча адкідае абвінавачаньні ў продажы ваеннага абсталяваньня рэжыму Садама Хусэйна.
XS
SM
MD
LG