Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:21 ]  Прэзыдэнт Славаччыны даручыў прам'еру фармаваньне ўраду


БРАТЫСЛАВА. Прэзыдэнт Славаччыны Рудольф Шустэр сёньня афіцыйна прапанаваў прам’ер-міністру Мікуласу Дзурындзе стварыць новы ўрад. Дэмакратычны Хрысьціянскі Зьвяз, якім кіруе Дзурында, вядзе перамовы пра кааліцыю з іншымі партыямі ад часу выбараў, якія адбыліся ў мінулыя выходныя. Лідары права-цэнтрысцкай кааліцыі, у якую ўваходзяць Партыя этнічных вугорцаў, Хрысьціянскія дэмакраты і “Альянс новых грамадзянаў”, дамовіліся працаваць разам на карысьць далучэньня Славаччыны да НАТО і Эўрапэйскага Зьвязу. Рух за дэмакратычную Славаччыну, якім кіруе былы прам’ер-міністар гэтай краіны Уладзімер Мечыяр, атрымаў найбольшую колькасьць галасоў у часе выбараў, аднак ніводная з партыяў не пагадзілася ўвтарыць зь ім кааліцыю.
XS
SM
MD
LG