БАГДАД. Тры амэрыканскія кангрэсмэны прыляцелі сёньня ў сталіцу Іраку, каб паспрабаваць знайсьці дыпляматычнае вырашэньне праблемы магчымай распрацоўкі Іракам зброі масавага зьнішчэньня.
Кангрэсмэны ад дэмакратычнай партыі хочуць таксама лепш зразумець гуманітарную сітуацыю ў Іраку. Адзін з кангрэсмэнаў, Джын МакДэрмат заклікаў Садама Гусэйна дазволіць вайсковым інспэктарам ААН неабмежаваны доступ да Ірацкіх аб’ектаў каб пазьбегнуць вайны.