Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:55 ]  Іваноў: затрымка зь вяртаньнем інспэктараў ААН ў Ірак ёсьць "недаравальнай памылкай"


МАСКВА. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў заявіў сёньня, што любая затрымка зь вяртаньнем вайсковых інспэктараў ААН у Ірак была б “недаравальнай памылкай”. Паводле Іванова, вяртаньне інспэктараў з’яўляецца асноўным крокам, які можа падцьвердзіць, што абвінавачаніні Злучаных Штатаў І Вялікай Брытаніі на адрас Багдаду ў тым, што ён працягвае вырабляць зброю масавага зьнішчэньня, безпадстаўныя. Ігар Іваноў сказаў, што Расея не перакананая ў тым, што Ірак з’яўляецца пільнай пагрозай. Паволе расейскага міністра, так званае “брытанскае дасье” у справе Іраку не падае адназначных доказаў таго, што Багдад распрацоўвае біялягічную, хімічную і ядзерную зброю. Іваноў адзначыў тавксама, што Расея ня мае доказаў, якія б сьведчылі пра сувязь паміж Іракам і тэрарэстычнай сеткай Аль-Кайда, як пра гэта заяўляюць афіцыйныя прадстаўнікі Злучаных Штатаў.
XS
SM
MD
LG