Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:53 ]  Расейскае войска шукае чачэнцаў пасьля ўчарашніх баёў у Інгушэціі


25 НАЗРАНЬ. Тысячы расейскіх жаўнераў працягваюць пошук невялікіх групаў чачэнскіх ваяўнікоў, якія ўтварыліся пасьля распаду вялікага атраду, які ўчора ўзяў удзел у найвялікшым баі другой чачэнскай вайны. Ад 100 да 300 чачэнскіх ваяўнікоў біліся ўчора з расейскім войскам каля вёскі Галашкі ў Інгушэціі.Намесьнік міністра ўнутраных справаў Інгушэціі Хаматхан Албакаў паведаміў, што пасьля бою, атрад падзяліўся на маленькія групы па 3-5 чалавек, якія накіраваліся да мяжы з Чачнёй. Міністар абароны Расеі паведаміў сёньня, што ў выніку баёў былі забітыя 17 расейскіх жаўнераў і каля 50-ці чачэнскіх ваяўнікоў. Аднак агенцтва Associated Press паведамляе, што загінулі ня больш за 15 чачэнцаў.
XS
SM
MD
LG