Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:57 ]  Амэрыканскія і брытанскія самалёты збамбавалі шэраг аб'ектаў у Іраку


БАГДАД. Ірацкая дзяржаўная інфармацыйная агенцыя паведаміла, што амэрыканскія і брытанскія самалёты збамбавалі ўчора цывільныя аб’екты на поўдні краіны. Агенцыя паведамляе, што адзін мірны жыхар быў паранены. Раней, кіраўніцтва амэрыканскага войска паведаміла, што самалёты, якія патрулюць у “зоне забароненай для палётаў”, збамбавалі радарную ўстаноўку каля места Аль Амарах, а таксама абаронныя аб’екты каля мяйсцовасьці Таліл. Амэрыканскія і брытанскія самалёты пільнуюць зоны забароненыя для палётаў на поўдні і поўначы Іраку, каб абараніць курдаў ды шыітаў ад магчымых вайсковых нападаў ірацкага войска.
XS
SM
MD
LG