Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:52 ]  Джордж Буш: Гусэйн і "Аль-Кайда" аднолькава небясьпечныя для ЗША


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў сёньня, што ірацкі лідар Садам Гусэйн і тэрарэстычная арганізацыя Бін-Лядэна “Аль-Кайда” уяўляюць аднолькавую пагрозу для Злучаных Штатаў, бо яны дэструктыўныя і ўвасабляюць зло. (Буш) “Небясьпека ў тым, што Садам Гусэйн і "Аль-Кайда" працуюць разам. АльКайда ўвасабляе апантанасьць Садама, ягоную нянавісьць і магчымасьці распаўсюдзіць зброю масавага зьнішчэньня па ўсім сьвеце. З абедзьвума гэтымі арганізацыямі трэба разабрацца. Нельга адрозьніваць "Аль-Кайду" і Саддама, калі гаворка йдзе пра вайну з тэрарызмам”. Буш таксама сказаў, што і надалей не прызнае Міжнароднага Крымінальнага суду, бо ня хоча, каб амэрыканскіх грамадзянаў судзілі судззі, якія, магчыма будуць мець палітычныя матывы.
XS
SM
MD
LG