Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:43 ]  Украіна не прызнаецца ў продажу Іраку радарных установак


ЦН 53. КІЕЎ. Украіна адхіліла абвінавачаньні з боку ЗША ў тым, што Леанід Кучма асабіста ўхваліў продаж Іраку радарных установак. Кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Віктар Медведчук сказаў, што гэтыя абвінавачаньні непасрэдна зьвязаныя з пратэстамі ўкраінскай апазыцыі, якая патрабуе адстаўкі Кучмы. Паводле ўчорашняй заявы прадстаўніка Дзярж-дэпартаменту ЗША Рычарда Баўчэра, амэрыканскі ўрад прыйшоў да высновы, што Кучма даў дазвол на продаж зброі Іраку ў абыход санкцыяў ААН. Да часу высьвятленьня гэтага інцыдэнту, ЗША ня выплацяць украіскаму ўраду 54 мільёны даляраў раней абяцанай дапамогі.
XS
SM
MD
LG