Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:29 ]  Насуперак рэзалюцыі ААН, Ізраіль не здыме аблобу штабкватэры Арафата


ЦН 42. ЕРУЗАЛІМ. Ізраіль не выканае рэзалюцыю ААН у якой заклікаецца да спыненьня 6-цідзённай аблогі штабкватэры Арафата ў Рамала. Міністр замежных справаў Ізраілю Пэрэз патлумачыў пазыцыю сваёй краіны тым, што надалей існуе пагроза самагубчых тэрактаў ізраільцаў, і Ізраіль павінен прадухіліць іх. Ізраіль настойвае на тым, каб палестынскі бок выдаў 50 чалавек абавінавачваных ў тэрарызьме, і якія хаваюцца ў быдынках штабкватэры Арафата. Групоўка Аль-Фатах апублікавала сёньня заяву ў якой падтрымала Арафата і выказалася за правядзеньне палітычных рэформаў нават у выпадку, калі Ізраіль спрабуе блякаваць іх.
XS
SM
MD
LG