Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:23 ]  У Карачы застрэленыя 7 мясцовых хрысьціянаў, супрацоўнікаў дабрачыннай арганізацыі


ЦН 39. КАРАЧЫ: Сем пакістанцаў загінулі ў выніку замаху на офіс хрысьціянскай дабрачыннай арганізацыі ў Карачы. Згодна мясцовай паліцыі, два ўзброеныя чалавекі падняліся на трэці паверх, дзе знаходзіўся офіс Інстутуту Міру і Справядлівасьці, і забілі стрэламі ў галаву 6 чалавек. Сёмы памёр ў шпіталі. Усе ахвяры былі пакістанскімі хрысьціянамі. Замах супаў са спробай з боку ўладаў расправіцца з экстрэмісцкімі групоўкамі, якія нападаюць на хрысьціянаў і заходніх грамадзянаў у Пакістане.
XS
SM
MD
LG